"ШЛЯХ КОЛАСА”
Вывучаць творчасць Якуба Коласа можна не толькі па ягоных творах, але і па мемарыяльных помніках і тэматычных мастацкіх выставах, як па рукатворных, так і па створаных прыродай. У гэтым сэнсе найвялікшую цікавасць прадстаўляе "Шлях Коласа” – мастацка-мемарыяльны комплекс. Гэта драўляныя скульптуры па матывах твораў беларускага песняра, якія выстаўлены ўздоўж дарогі Мікалаеўшчыны-Стоўбцы з адгалінаваннем у Альбуць і Смольню.
Комплекс створаны па ініцыятыве загадчыка аддзела Стаўбцоўскага райвыканкама Анатоля Грэкава (на вялікі жаль ужо нябожчыка) і дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа Зінаіды Камароўскай. Скульптуры, выкананы групай майстроў-рэзчыкаў па дрэву (С.Кляшчук, І.Канавалюк, А.Маголін, М.Корабаў, В.Парашчанка, Г.Дзялендзік, І Супрунчук). Скульптурныя групы тэматычна аб’яднаны і арганічна ўпісваюцца ў мясціны, звязаныя з жыццём Якуба Коласа.
Дарэчы, гэта адзіны ў Беларусі комплекс такога парадку. Ды і на прасторы балога Саюза сустракаецца не часта.
![](/03.jpg)
Скульптурная група "Вытокі"
![](/8.jpg)
![](/9.jpg)
Кампазіцыя "Раніца ў нядзельку"
"Міхал"
|